03.05.2019. Ірына Дубянецкая. “Беларускі сакрум. Касмагонія эквіноксу і велікодны цуд”

Падзея прайшла. Запіс можна паглядзець на youtube-канале Беларускага калегіюма (відэа вышэй).

Ірына Дубянецкая:

Гаворачы пра беларускі сакрум, мы маем на ўвазе ня проста суплёт сакральных традыцый розных часоў і мясьцін, і нават не асэнсаваную рэканструкцыю цэласнага сусьвету і цэласнага сьветабачаньня, адбітага ў беларускіх народных ці аўтарскіх тэкстах (хаця ўсё гэта служыць матэрыялам для нашых разваг), але хутчэй тыя няўлоўныя сэнсы, тыя сымбалі і культурныя коды, што ствараюць глыбінную неўсьвядомленую аснову нашай сучаснай ідэнтычнасьці.

Гэтым разам гаворка пойдзе пра расьцелясьненьне ключавой падзеі сакральнага салярнага году – вясновага раўнадзенства і яе ўвасабленьне ў ключавой падзеі хрысьціянскага літургічнага цыклю – Вялікадні. Беларускія велікодная і вясновая традыцыі набылі з цягам стагоддзяў сваё ўнікальнае аблічча, свае рысы й разумен.ьні, якія і лучылі краіну з шырэйшым сьветам, і падкрэсьлівалі яе адметнасьць. Нацыянальнае мысьленьне, літаратура й мастацтва ўвабралі ў сябе іх эстэтыку й глыбінныя сэнсы і перастварылі наноў. Гэты сусьвет рассыпаецца на вачох, траціць сваю шматстайнасьць і непаўторнасьць. Што ж застанецца ад гэтых традыцый, што ў іх вартае сучаснага асэнсаваньня і як яны могуць убудавацца ў наш новы час? Будзем знаходзіць адказы разам”.

 

3 траўня (пятніца) 2019

19.00 

кнігарня “Логвінаў” (пр.Незалежнасці, 37а)

You may also like...