by калегіюм · 31.01.2020
Адкрытыя лекцыі і майстар-класы
“Цела – вопратка – сімвал. Тысячагадовыя візуальныя коды беларускай арыстакратыі”.
На лекцыі гаворка пойдзе пра візуальныя коды трох сацыяльных стратаў: князі і конныя людзі, людзі малітвы і аратыя (вяскоўцы). Што іх яднала і падзяляла (у стаўленні да цела), як мяняліся іхныя строі цягам гісторыі, у чым была адметнасць розных эпох, што сёння з набытага досведу выкарыстоўваецца ў свеце і сучаснай беларускай культуры.
Ганна Барвенава - кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт. Загадчыца аддзела выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі..
Месца паведамім пасля рэгістрацыі
5 лютага 2020 г. (серада), а 20.00
Tags: Ганна Барвенава