09.12.2019. Прыватнае і публічнае ў беларускім посткамунізме: выпадак ЕГУ
by калегіюм · 02.12.2019
Інтэлектуальная гісторыя посткамунізма
Андрэй Лаўрухін
Што
"Прыватнае і публічнае ў беларускім посткамунізме: выпадак ЕГУ".
ЕГУ без сумневу самы заўважны, маштабны і кантраверсійны адукацыйны праект эпохі посткамунізму.
Якія задачы ён ставіў, якія стадыі праходзіў?
Як ён сябе разумеў і канструяваў, выступаючы не проста як установа, але і як інстытуцыя, г.зн. фармуючы ў сваёй дзейнасці пэўны грамадскі і культурны кансэнсус, тып рацыянальнасці?
Як сталася, што пачаўшыся як інтэлектуальны выклік, акумулюючы на пэўным этапе практычна ўсё лепшае, што было ў беларускім інтэлектуальным полі, ён сёння сціснуўся да памераў маленькай прыватнай фірмы, што заваблівае курсамі турызма і дызайна, а таксама магчымасцю бесплатнага падарожжа па Еўропе?
хто
Андрэй Лаўрухін - філосаф, эксперт BISS.
Дзе
Press Club Belarus (вул. Веры Харужай, 3-601)
Калі
9 снежня 2019 г. (панядзелак)