11 лютага – публічная дыскусія “Мастацкая літаратура ў эпоху постпраўды”
VI Міжнародны паэтычны фестываль “Вершы на асфальце” памяці МІхася Стральцова
11 лютага
Беларускі Калегіюм
Запрашае на публічную дыскусію
Мастацкая літаратура ў эпоху постпраўды
У 2016 годзе Оксфардскі слоўнік (Oxford Dictionaries) назваў словам года слова “постпраўда” (post–truth), тым самым засведчыўшы, што “праўда” ужо ня ёсць асноўнай каштоўнасцю нашай цывілізацыі, як было ў папярэднія эпохі.
Час постпраўды – гэта калі нешта іншае ад фактаў ці рацыянальных аргументаў ўплывае на выбар людзей. Час постпраўды – гэта калі праўда не падмяняецца маною ці здрадліваю паўпраўдаю, але проста робіцца неістотнаю.
Што з гэтага вынікае для літаратуры, якая стагоддзямі даследвала чалавека і соцыюм і сваёй “мастацкай праўдаю” ўплывала на “праўду жыцьця”? У пошуку адказаў на гэтае пытанне і ладзіцца дыскусія.
Што адбываецца ці адбылося з чалавекам у нашым часе?
Чаму пахіснулася пазіцыя праўды?
Ці заўважыла літаратура “падзенне праўды” ў сучасным свеце?
Што чакае літаратуру ў эпоху постпраўды?
У дыскусіі бяруць удзел беларускія і замежныя літаратары і мысляры
Валянцін Акудовіч (Беларусь),
Ігар Бабкоў (Беларусь),
Міхаіл Баярын (Беларусь),
Барыс Пятровіч (Беларусь),
Дайнюс Гінталас (Літва),
Марыянна Кіяновська (Украіна),
Мары Лундквіст (Швецыя).
Вядзе дыскусію Ірына Дубянецкая.
Дыскусія адбудзецца ў Галерэі TUT.BY па адрасе праспект Дзяржынскага, 57. Пачатак а 12.30.