by калегіюм · 06.02.2020
Адкрытыя лекцыі і майстар-класы
"Вочы на далоні: як зразумець беларускае кіно?"
Белкіно – скокі з непрадказальным вынікам. Засваенне бюджэтаў на цмянай падставе разбору нібыта айчыннага нібыта жыцця. Кома дзяржпраектаў ўжо не здзіўляе. Кульгавы артхаўз паспеў надакучыць. Замежныя кінашколкі вучаць чужому. Дзе жыве айчынны кінааўтар? Ці мае ён шанец адбыцца ў наяўным раскладзе? І хто гатовы за гэта заплаціць?
Адкрытая лекцыя рэжысэра Андрэя Кудзіненкі пры ўдзеле Максіма Жбанкова.
Андрэй Кудзіненка рэжысэр фільмаў "Акупацыя. Містэрыі" (2004), "Розыгрыш" (2008), "Масакра" (2010) і інш.
Месца паведамім пасля рэгістрацыі
12 лютага 2020 г. (серада), а 20.00
Tags: Андрэй Кудзіненка