13 лютага – круглы стол “Сучасная літаратура: актуальнасць класікі”

13 лютага, у суботу, а 12:00-13:30, у рамках V міжнароднага паэтычнага фестываля памяці Міхася Стральцова “Вершы на асфальце”, у Літаратурным музеі Петруся Броўкі (вул. К. Маркса, 30) Беларускі Калегіюм прадстаўляе: круглы стол “Сучасная літаратура: актуальнасць класікі”.

Вершы

Сёння літаратура відавочна траціць тое значнае месца, што займала ў папярэднія эпохі. З гэтага і асноўныя пытанні для абмеркавання: ці могуць аўтары мінулага сказаць нешта істотнае цяперашняму грамадству? Ці абавязкова ведаць літаратурную класіку сёняшняму адукаванаму чалавеку? Якая роля класічнай літаратуры ў сучаснай культурнай і інфармацыйнай прасторы?

Удзельнікі: Валянцін Акудовіч, Ігар Бабкоў, Богдан Задура (Польшча), Андрэй Хадановіч і Люба Якімчук (Украіна).
Мадэратар Ірына Дубянецкая.

Штогадовы Міжнародны паэтычны фестываль імя Міхася Стральцова “Вершы на асфальце” запачаткаваны ў 2012 годзе ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” і Беларускім ПЭН-цэнтрам. У розныя гады ўдзельнікамі фестывалю былі паэты з Беларусі, Германіі, Ісландыі, Казахстана, Літвы, Латвіі, Нарвегіі, Польшчы, Расіі, Славакіі, Украіны, Швецыі, Фінляндыі, Эстоніі. Сярод традыцыйных мерапрыемстваў фестывалю – паэтычны слэм, літаратурныя чытанні, дыскусіі, прэзентацыя кніг, кніжных серый, музычныя выступы і г.д.

Ужо другі раз Беларускі Калегіюм ладзіць публічнае абмеркаванне вострых праблем літаратуры ў межах фестываля “Вершы на асфальце”.

Усю праграму фестываля можна паглядзець тут.

You may also like...