by калегіюм · 13.04.2019
Філосаф і дырэктар Беларускага інстытута стратэгічных даследванняў (BISS) прачытае курс лекцыяў “Прагматыка ідэнтычнасці”.
Прагматыка ідэнтычнасці – гэта наватарскі падыход, які з 2018 году распрацоўваецца ў BISS. Ён паўстаў з пераканання, што праблематыка ідэнтычнасці стала ахвярай мала прадуктыўных палемік паміж «прымардыялізмам» і «канструктывізмам» або «натуралізмам» і «канструктывізмам». У прапанаваным цыкле лекцый будуць растлумачаныя недахопы дагэтулешніх падыходаў і выкладзены прынцыпы прагматыкі ідэнтычнасці.
Лекцыі плануюцца 17 і 24 красавіка, 1 траўня 2019 г.
Tags: Пётра РудкоўскіПрагматыка ідэнтычнасці