17 мая – прэзентацыя кнігі Валянціна Акудовіча
“Дзень Акудовіча”
Выдавецтва “Логвінаў” і “Беларускі калегіум” прэзентуюць:
Апошнюю кнігу Валянціна Акудовіча “Прачнуцца ранкам у сваёй краіне”.
У праграме:
Зала “Я ёсць” – галерэя “У”. Дыскусія пра мужчынскі клімакс ды
іншыя актуальныя тэмы, з удзелам аўтара і рэдактара кнігі Ігара
Логвінава.
Мадэратарка – Ірына Дубянецкая.
Зала “Мяне няма” – кнігарня “ЛогвінаЎ”. Здымкі дакументальнага фільма пра
Валянціна Акудовіча з удзелам сяброў і калег, адкрытая камера.
Дарункі ад кнігарні “ЛогвінаЎ” і розыгрыш бясплатных асобнікаў кнігі.
Галерэя “Ў “і кнігарня “Логвінаў” (Незалежнасці 37а). 17 траўня. Пачатак а 19-00
Уваход – вольны.