21 верасня – Публічная дыскусія “Палітычная навука як праблема: лёсы і траекторыі ў сучаснай Беларусі”
21 верасня ў межах “Тыдня беларускага мыслення” пройдзе дыскусія, арганізаваная Беларускім калегіумам і Інстытутам “Палітычная сфера”:
“Палітычная навука як праблема: лёсы і траекторыі ў сучаснай Беларусі”.
Удзельнікі: Андрэй Казакевіч, Андрэй Ягораў, Юры Чавусаў, Аляксандр Філіпаў.
У інстытуцыялізаванай форме палітычная навука мае 25-ці гадовы досвед развіцця, якія патрабуе свайго асэнсавання. Дыскусія мае на мэце паставіць наступныя пытанні:
- Што такое паліталогія ў сучаснай Беларусі?
- Якія ідэі і матывы рухаюць яе развіццё?
- Наколькі даследаванне палітыкі акадэмічны, а на колькі палітычны феномен?
- І, нарэшце: ці мае беларуская палітычная навука дасягненні, і якія інтэлектуальныя плыні вызначаць яе развіццё ў будучыні?
Месца правядзення: пр-т Машэрава, 9 (“Корпус 8”). Час правядзення: 17:00-19:00