27.02.2020. Жбанкоў/Акудовіч. Беларускі посткамунізм: два падсумаванні

Інтэлектуальная гісторыя посткамунізма

Валянцін Акудовіч/Максім Жбанкоў

Што

"Беларускі посткамунізм: два падсумаванні".
Прадстаўленне – і супастаўленне – двух кнігаў, двух аналізаў, двух разуменняў эпохі.
"Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым" Валянціна Акудовіча: хроніка, калаж, пяшчотны платонаўскі ўспамін пра "самае важнае".
І "SloMo: хатняя крытыка культурнага дызайна" Максіма Жбанкова: бязлітасная вівісекцыя беларускага культурнага архіва, крыху сагрэтая асабістай інтанацыяй саўдзельніка.

Дзе

Тэрыторыя правоў (вул. Ложынская, 16, пам. 404; ст.м. Уручча)

Калі

27 лютага 2020 г., а 18.30
Калі ласка, для удзелу зарэгіструйцеся .

You may also like...