28.04.2020. Ірына Дубянецкая. Радаўніца: культ продкаў і ўваскрошаньне ў кіберпрасторы

Беларускі сакрум

Ірына Дубянецкая

Што

"Радаўніца: культ продкаў і ўваскрошаньне ў кіберпрасторы". Zoom-лекцыя Ірыны Дубянецкай у межах цыклю "Беларускі сакрум".

Дзе

Zoom
Для ўдзелу, калі ласка, зарэгіструйцеся.
Непасрэдна перад трансляцыяй мы дашлем вам спасылку і код.

Калі

28 красавіка 2020 г. (аўторак), а 18.30 (GMT +3)

У часе сусьветнага абнаўленьня,
татальных зьмен арыентыраў і прыярытэтаў,
аўтарытэтаў і каштоўнасьцей,
ладу жыцьця і стылю адносін –
якое мейсца мае мець
традыцыя,
культурная спадчына, што нас сфармавала?
Яна неўпрыкмет падказвала шлях,
і мы давяралі гэтаму шляху –
тысячагоддзі, стагоддзі,
пакаленьнямі, жыцьцямі сваймі й чужымі.
І вось дайшлі…
На сусьветных раздарожжах, дзе мы цяпер,
дзе ў кіберпрасторы веюць касьмічныя скразьнякі,
дзе новыя энергіі поўняцца новаю прагаю, і дзе
няма ўказальнікаў, –
якое мейсца маюць мець нябожчыкі,
род, і памяць пра нашых герояў,
пра любых, сыйшоўшых у Наву?
Але настае Радаўніца,
і мы йдзем на сумоўе з тымі, каго беражэ памяць, –
як пакаленьне таму, як стагоддзе й тысячагоддзе таму.
Якую сілу дае нам традыцыя,
якую сілу мае над намі?
Трымае нас ці затрымлівае?
Вызваліўшыся ад традыцыі, ня вызвалім сябе.
Вызваліўшы сябе, вызвалім і сваю традыцыю.
І, вызваленая, яна ўбудоўваецца ў кіберпрастору
і неад’емная ад нас, абнаўляючыся разам з намі,
творыць новую
рэчаіснасьць.

Ірына Дубянецкая

* фота – bigsta.net, Аліса Ахрамовіч

You may also like...