29.06.2019. Навуковыя падарожжы з Беларускім Калегіюмам: 700 гадоў ісламу на Беларусі
by калегіюм · 06.06.2019
Бісмільля рахмані рахім!
Беларускі Калегіюм запрашае ў навуковае падарожжа
“700 гадоў Ісламу на Беларусі”.
29 чэрвеня а 8:00 выпраўляемся разам з Ірынай Дубянецкай і Сяргеем Харэўскім па маршруце:
Менск–Сьмілавічы–Драчкова–

Ад 1319 году татары-мусульманы стала прысутнічаюць у беларускай гісторыі. Яны служылі краіне верай і праўдаю, прымаючы з ёю ўсё, што было ёй наканавана. Яны пісалі свае сакральныя кнігі на мове нашай краіны арабскім пісьмом і захоўвалі беларускасьць нават у самыя неспрыяльныя для яе часы. Татары сталіся праўдзівымі дзецьмі Беларусі і неад’емным фактарам складанай беларускай ідэнтычнасьці.
У навуковым падарожжы мы будзем дасьледаваць унікальную рэлігійную і культурную спадчыну беларускіх татар, ад мячэтаў і мізараў да легенд і паданьняў, ад сакральных тэкстаў да народных звычаяў.
Далучайцеся!
Дзённае падарожжа ў камфартабельным аўтобусе.
Кошт 45 рублёў. Дзеткам і кампаніям ад 5 чалавек – зьніжка.
Калі вы вызначыліся адносна свайго ўдзелу ў падарожжы, то тэлефануйце па нумары: +375 29 180-28-38 – Сьвятлана.
Можна таксама зарэгістравацца па спасылцы: https://forms.gle/