8 лютага – майстар-клас Сяргея Дубаўца

Беларускі Калегіум ласкава запрашае на майстар-клас пісьменніка Сяргея Дубаўца. Мерапрыемства адбудзецца 8 лютага ў памяшканні Беларускага ПЭН-цэнтра (Мінск, вул. Залатая горка, 2-101, дамафон 101). Пачатак у 18:30. Уваход вольны.

Сяргей Дубавец

Сяргей Дубавец – публіцыст, журналіст, празаік. Ідэолаг беларускага Адраджэння. У 1991 г. аднавіў легендарную газету “Наша Ніва” і быў яе галоўным рэдактарам да 2000г. Стваральнік і шматгадовы аўтар праграмы “Вострая Брама” на радыё “Свабода”. Аўтар шэрагу кніг прозы і публіцыстыкі.

You may also like...