Нарадзіўся ў Слоніме. Там жа закончыў сярэднюю школу. Вучыўся на гістарычным факультэце Гарадзенскага універсітэту. Каля дзесяці гадоў працаваў настаўнікам гісторыі ў школах Горадні. У 1991 г. паступіў у завочную аспірантуру Інстытута гісторыі Нацыянальнай Акадэміі навук (навуковы кіраўнік прафесар Міхась Біч). У 1995 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю, а праз сем гадоў доктарскую, якая была прысвечана польскаму руху на беларускіх і літоўскіх землях у апошнія 50 гадоў гісторыі Расійскай імперыі.
Аўтар некалькіх кніг, болей чым сотні навуковых публікацый, прафесар Інстытута славістыкі ПАН, навуковы кіраўнік онлайн праекта “Беларускі архіў вуснай гісторыі”, адзін з кіраўнікоў навуковага праекта па сацыяльнай гісторыі “Гарадзенскі соцыум” ды інш.
Лаўрэат дыплому Беларускага гістарычнага таварыства “за лепшую навуковую кнігу па гісторыі Беларусі ў 2000-2001 гг.”
Гарадзенец.
Асноўныя навуковыя працы:
1. Паміж краёвасцю і нацыянальнай ідэяй. Польскі рух на беларускіх і літоўскіх землях. 1864 – люты 1917 г. 2-выд. Санкт-Пецярбург: Неўскі прасцяг, 2004, 402 с.
2. Гісторыя Беларусі канца 18 – пачатку 20 ст. у дакументах і матэрыялах. Хрэстаматыя. Укладальнік і навуковы рэдактар А. Ф. Смалянчук. Вільня: ЕГУ, 2007, 302 с.
3. Беларуская гісторыя: знайсці чалавека. Мінск, 2013.
4. Раман Скірмунт: шлях да Беларусі // Спадчына. 1994. Nr 6. С. 6-11.
5. Краёвасць у беларускай і літоўскай гісторыі // Беларускі гістарычны агляд. 1997. Т. 4. Сш. 1-2(6-7). С. 56-67.
6. Другая сусветная вайна ў памяці насельніцтва заходняга і ўсходняга памежжаў Беларусі // Pogranicza Białorusi w perspektywie interdyscyplinarnej. R.ed. ElżbietaSmułkowaiAnnaEngelking. Warszawa: WydawnictwoDiG, 2007. S. 121-156.
Медыя:
Жыццяпіс Рамана Скірмунта як выклік нацыянальнай гістарыяграфіі
Вусная гісторыя як крыніца для мноства даследаванняў
Беларусь ня мае ўласнай гістарычнай палітыкі
Курсы ў Беларускім калегіюме:
Краёвы рух на Беларусі
Палеская вёска ў стасунку да Пана