Спецыялізацыя: найноўшая гісторыя.
Выкладчык: Алесь Смалянчук.
Мэта курса – даць уяўленне пра пэўную тэматыку і накірункі гістарычных даследаванняў, якія не ўвайшлі ў падручнікі па гісторыі. У прыватнасці – пазнаёміць студэнтаў з краёвай ідэяй, якая на пачатку ХХ ст. стварала канкурэнцыю нацыянальнай ідэі ў этнакультурным варыянце.
Тэматычны план:
1. Краёвасць у эпоху нацыяналізмаў.
2. Краёвасць і беларускі нацыянальны рух у Заходняй Беларусі міжваеннага перыяду.
3. Краёвасць у беларускай гісторыі.