курс:
Паэтычнае мысленне: мова ўнутранай гармоніі
Паэзія — гэта не тэксты. Гэта лад жыцця і мыслення. Жыць паэтычна значыць заўважаць нюансы, смакаваць адценні, глядзець у сутнасць і рухацца з патокам. Гэта як вельмі якаснае фота: высокая дэталізацыя, насычаныя колеры, дарагая папера. Асэнсоўваючы свой вопыт праз паэтычны вобраз, мы не толькі глыбей і ярчэй пражываем яго, але і адкрываем нешта абсалютна новае, бліжэй знаёмімся з самімі сабой.
Што будзе на курсе?
Мы паразважаем аб філасофіі паэзіі, яе сутнасці (калі не рытм і рыфма, то што?).
Сфармулюем, у чым актуальнасць і рэсурснасць паэтычнай творчасці для сучаснага чалавека.
Будзем практыкаваць медытатыўнае сузіранне знешніх аб’ектаў і ўнутраных працэсаў, вучыцца быць у моманце, адчуваць аб’ёмна і поўна.
Патрэніруемся ў перакладзе суб’ектыўных мыслевобразаў і пачуццяў на мову паэтычнай метафары, навучымся лепш адчуваць словы, іх энэргію і характар.
Курс завяршыўся. паглядзець на youtube-канале Беларускага калегіюма.
1 заняткі. Мысліць паэтычна: як? для чаго? Асноватворныя прынцыпы паэтычнай творчасці.
2 заняткі. (практыка) Разняволенне мовы як метад даследавання сябе і навакольнага свету.
3 заняткі. Метафара і стылізацыя — важныя інструменты мастацкай рэфлексіі. Распакоўванне свайго творчага стылю з дапамогай паэзіі.
4 заняткі. Жыць паэтычна: як паэзія можа дапамагчы нам дасягнуць гармоніі ў штодзённым жыцці?
Кацярына Массэ — паэтка, мастачка, лінгвіст, аўтар 4-х кніг паэзіі.
Спасылкі на тэксты аўтаркі, інтэрв’ю і мерапрыемствы: