курс:
Уступ у сацыялінгвістыку
Сацыялінгвістыка — разьдзел лінгвістыкі, які вывучае ўзаемадзеяньне ўсіх аспэктаў грамадзкага жыцьця (такіх як культурныя нормы, чаканьні і моўны кантэкст) з мовай. У разуменьні сацыялінгвістыкі важныя два вымярэньні: уплыў мовы на супольнасьць і ўплыў супольнасьці на мову.
Сфэра сацыялінгвістычных дасьледаваньняў шмат у чым перасякаецца з прагматыкай. Да ўсяго сацыялінгвістыка гістарычна зьвязана з антрапалінгвістыкай, некаторыя навукоўцы лічаць іх тоеснымі.
Прадметам вывучэньня сацыялінгвістыкі зьяўляецца таксама вывучэнне моўных разнавіднасьцяў (варыянтаў), адрозьненьняў у мове паміж асобнымі групамі (маюцца на ўвазе этнічныя, рэлігійныя, сацыяльныя, гендарныя, сэксуальныя, узроставыя ці прафэсійныя адрозьненьні) і апісаньне таго, як мова і моўныя практыкі, характэрныя для розных групаў і катэгорыяў, уплываюць на сацыяльнае становішча. Падобна таму, як мова адрозьніваецца ад рэгіёну да рэгіёну, яна таксама можа адрозьнівацца ад аднаго сацыяльнага кляса да іншага – варыяцыі ў форме сацыялектаў таксама цікавяць сацыялінгвістаў-ак.
Беларуская сацыялінгвістыка традыцыйна цікавіцца пытаньнем моўнай палітыкі ў гістарычнай і актуальнай пэрспэктывах, а таксама такой зьявай, як трасянка. Часьцяком афіцыйная сацыялінгвістыка ігнаруе гендарныя тэмы і выклікі. Так, у Беларусі амаль цалкам ігнаруецца такая тэма, як небінарнасьць у мове.
Курс адбыўся. Запісы лекцый будуць выкладзеныя на youtube-канале Калегіюма.
Лекцыя 1: Уступ у сацыялінгвістыку.
- Гісторыя сацыялінгвістыкі.
- Сацыялінгвістычныя школы, традыцыі.
- Галоўныя тэмы і выклікі.
- Глётапалітыка.
Лекцыя 2: Беларуская сацыялінгвістыка.
- 2.1. Моўная палітыка, моўныя стандарты.
- 2.2. Мова і каляніялізм, русыфікацыя.
- 2.3. Моўныя мутацыі, гібрыды (фэномэн трасянкі).
Лекцыя 3: Гендарныя аспэкты сацыялінгвістыкі.
- 3.1. Фэмінізацыя мовы.
- 3.2. Інклюзыя, небінарнасьць у мове.
- 3.3. Гендарныя сацыялекты.
Літаратарура:
- Bourdieu P., 1982, Ce que parler veut dire, l’économie des échanges linguistiques, Paris, Fayard.
- Calvet L.J., 1987, La Guerre des langues, Payot, Paris.
- Umberto Eco, 1994, La Recherche de la langue parfaite dans la culture européenne, Paris, éditions du Seuil.
- Ferguson C., 1959, Diglossia, Word, 15, pp. 325-340.
- Гарбацкі Ў. Фэмінізацыя беларускай мовы. Сацыялінгвістычнае дасьледваньне. — Вільня: Таварыства беларускай культуры ў Летуве, 2019.
- Іваноў Уладзіслаў (2019) Аб інклюзыўнай беларускай мове(бел.) Acta Albaruthenica, 19, стар. 231-240. Katedra Białorutenistyki Uniwersytetu Warszawskiego.
- Каліта І. У. Трасянка як моўны і культурны нігілізм // Личность — слово — социум: материалы VIII Международной науч.-практ. конф. 28-29 апреля 2008 г., Минск: в 2 ч./отв. ред. Т. А. Фалалеева. — Минск: Паркус-Плюс, 2008, ч. 1., 256 с.
- Масенко Лариса. Суржик як соціолінгвістичний феномен // «Ї». — 2004. — № 35.
- Мячкоўская, Н.Б. Мовы і культура Беларусі. Нарысы. Мінск, 2008. (Серыя «Моваведы Беларусі»). 347 с.
- Цыхун Г. Крэалізаваны прадукт — Трасянка як аб’ект лінгвістычнага даследавання // ARCHE. № 6(11), 2000.
Уладзіслаў Гарбацкі — PhD, перакладчык, сацыялінгвіст, пісьменнік.
Тэксты, выступы аўтара: