Выкладчык: Стас Гарэлік.
У сваёй знешняй палітыцы Еўрапейскі саюз традыцыйна імкнуўся стварыць вакол сваіх межаў прасторы дэмакратыі і рынкавага росквіту. Аднак рэчаіснасць заўсёды складаней прынцыпаў і ідэалаў, таму на ўсходзе і поўдні ад ЕС існуюць самыя разнастайныя палітычныя і эканамічныя сістэмы: ад дэмакратычных да аўтарытарных, ад цалкам рынкавых да паўфеадальных.
Разуменне гэтых рэжымаў патрабуецца для больш глыбокага аналізу міжнародных канфліктаў сучаснай Еўропы, а таксама для адказу на пытанне, чаму такі важны гулец, як ЕС, часам няздольны ўплываць на сітуацыю ў суседніх краінах.
Курс складаецца з трох лекцый. Спачатку прэзентуюцца найбольш распаўсюджаныя тыпы палітычных сістэм вакол ЕС, потом даецца агляд асноўных сіл і актараў, што “робяць” палітыку ў краінах-суседзях ЕС, заканчваецца курс аналізам нацыянальных і рэлігійных працэсаў на ўсходзе і поўдні ад ЕС.
Тэма 1. Дэмакратызацыя і паўстанне гібрыдных рэжымаў
Пасля яднання Германіі і знікнення СССР свет і Еўропу ахапіла эйфарія: здавалася, што дэмакратыя і рынкавая эканоміка запануюць па ўсіх краінах. Праз 10-15 год прыйшло разуменне, што палітычны лад некаторых дзяржаў так і не стаў дэмакратычным, надоўга апынуўшыся ў ліку “гібрыдных”.
Паняцці: “палітчны рэжым” і “палітчная сістэма”, “дэмакратыя”, “аўтакратыя”, “гібрыдны рэжым”, іх уласцівасці і характарыстыкі. Праблемы дэмакратычнай трансфармацыі.
Кейсы: Расія – персаналісцкая гібрыдная сістэма з даволі вялікай канкурэнцыяй, Украіна – гібрыдная сістэма кланаў і груповак, якая мае праблемы з параўтварэннем у дэмакратыю.
Тэма 2. Хто робіць палітыку ў дзяржавах-суседзях ЕС?
Большасць краінаў сацыялістычнага блоку мела кіруючыя партыі, у той час як у арабскім свеце ўсталёўваліся персаналісцкія рэжымы ўлады. І калі на ўсходзе ад ЕС партыі сталі асновай дэмакратчнага ладу ці саступілі месца палітыцы кланаў, то на паўднёвых межах асабістая ўлада і ваенныя яшчэ ў 90-х і 2000-х захоўвалі сваю вагу, іх палітычны ўплыў адчуваецца і зараз.
Паняцці: “квазі-дамінантная партыя” (ці “партыя ўлады”) і яе роля ў палітычным жыцці, “султанісцкі рэжым” – сістэмы персаналізаванай улады.
Кейсы: “Адзіная Расія”, казахстанскі “Нур Атан”. Аналіз ролі армій у супрацьстаянні “Арабскай вясне”: там дзе арміі былі больш-менш прафесійнымі інстытутамі, не было акцый маштабнага падаўлення (Туніс, Егіпет). У краінах, дзе арміі фармаваліся на аснове этнічных, рэлігійных прынцыпаў ці на аснове кланавай вернасці, пачаліся грамадзянскія войны (Лівія, Емен, Сірыя).
Тэма 3. Нацыяналізм і рэлігія: новыя старыя фактары палітычнага развіцця
Для некаторых краінаў Усходняй Еўропы крах СССР стаў пачаткам нацыянальнага і дэмакратычнага адраджэння, другія ж – і сёння не могуць адшукаць нацыянальную ідэнтычнасць. Пры гэтым у арабскім краінах ёсць групоўкі, якія лічаць, што такая ідэнтычнасць павінна мець рэлігійную аснову.
Паняцці: Феномен “дэмакратычнага нацыяналізму” і даследаванні ўплыву ісламу на характар палітчнай сістэмы (аўтакратыя/дэмакратя).
Кейсы: Нядаўнія выбары ў Марока, дзе ісламісты атрымалі шмат галасоў, выступаючы з дэмакратычнымі лозунгамі, ісламісцкія партыі ў Егіпце і Тунісе пасля “Арабская вясны”, аксамітавыя рэвалюцыі ў краінах сацыялістычнага лагеру.
Літаратура
– Thomas Carothers (2002). The End of Transition Paradigm. Journal of Democracy, 13 (1).
Даступна: http://www.journalofdemocracy.org/sites/default/files/Carothers-13-1.pdf
– Henry Hale (2010). Eurasian Polities as Hybrid Regimes: The Case of Putin’s Russia. Journal of Eurasian Studies, 1 (1). Даступна: http://www.sciencedirect.com/science/article/pii/S1879366509000025
– Levitsky, S., Way, L.A. (2010). Competitive Authoritarianism: Hybrid Regimes after the Cold
War. New York, NY: Cambridge University Press. Першыя дзве часткі драфта даступны: http://iis-db.stanford.edu/evnts/4396/Levitsky-Way-Stanford.pdf