Пачынаюцца лекцыі пра гісторыю эміграцыі і “нашаніўскі перыяд”
З 4 лютага гісторыкі Наталля Гардзіенка і Андрэй Унучак будуць чытаць у Беларускім калегіуме цыкл сваіх лекцый.
Лекцыі Наталлі Гардзіенкі “Гісторыя беларускай эміграцыі”будуць праходзіць 4, 11, 18 і 25 лютага. Падрабязней пра Наталлю Гардзіенка можна прачытаць тут.
Лекцыі Андрэя Унучака ““Нашаніўскі перыяд” беларускага нацыянальнага руху” будуць праходзіць 4, 11 і 18 лютага. Андрэй Унучак – кандыдат гістарычных навук, аўтар манаграфіі „Наша ніва” і беларускі нацыянальны рух (1906-1915 гг.)”
Студэнты калегіума, якія запісаліся на іншыя аддзяленні, але хочуць паслухаць гэтых лектараў, могуць пакінуць заяўку ў сакратара (электронны адрас: info@belcollegium.org)