Спецыялізацыя: журналістыка.
Выкладчык: Паўлюк Быкоўскі.
У межах заняткаў прапануецца кароткі агляд правоў і абавязкаў журналіста, знаёмства з практыкамі гарантавання бяспекі супрацоўнікаў рэдакцыі, разгляд шэрага канкрэтных небяспечных для журналістаў канфліктных сітуацый і абмеркаванне спосабаў выхаду з іх. Як лепш паступаць у тых ці іншых выпадках? Калі стаяць на сваім, а калі пагаджацца на разумны кампраміс?
–Кібербяспека для журналістаў.
Заняткі разлічаныя на карыстальнікаў, а не сістэмных адміністратараў. У межах заняткаў удзельнікі пазнаёмяцца з асновамі кібербяспекі для журналістаў:
● выбар праграмнага забеспячэння – на што трэба звяртаць увагу;
● як праверыць файлы і спасылкі на наяўнасць шкодных праграм;
● асновы працы з антывірусамі і іншымі абарончымі праграмамі;
● як вырашаць праблемы з заражэннем акаўнтаў у сацыяльных сетках, скайпе;
● як абыходзіць
● як ствараць і захоўваць паролі;
● як пры неабходнасці карыстацца сістэмамі шыфравання файлаў, паведамленняў або тэлефонных размоў.