Спецыялізацыя: Журналістыка.
Выкладчык: Мікола Дзябёла
Журналісцкае расследванне як прыклад узаемапранікнення жанраў. Журналісцкае расследванне ў Беларусі і на Захадзе
Напачатку заняткаў паразважаем з навучэнцамі, што такое журналісцкае расследаванне: жанр ці метад збору інфармацыі?
Навучэнцы даведаюцца пра самых выбітных расследвальнікаў у нашай краіне і за мяжой.
Таксама навучэнцы даведаюцца пра віды расследаванняў ( палітычнае, крымільнае, сацыяльнае, эканамічнае, экаоагічнае), паразважаем, якія з іх самыя папулярныя.
Таксама паразважаем, якімі якасцямі павінен валодаць журналіст-раследвальнік.
Практыка правядзення журналісцкага расследвання. Парогі рызыкі.
Падчас заняткаў пройдзем усе этапы журналісцкага расследання. Сярод іншага навучэнцы даведаюцца:
— Як выбраць тэму журналісцкага расследавання.
— Як працаваць з крыніцамі інфармацыі, каб не пераўтварыцца ў «зліўны бачок» для кампрамата.
— Як не трапіць на лаву падсудных і паклапаціцца пра сваю бяспеку падчас расследавання.
— Як лагічна і зразумела сканструяваць тэкст.