Спецыялізацыя: Журналістыка.
Выкладчык: Міхась Янчук
Размова-дыскусія, палітычныя ток-шоу ў Беларусі, краінах-суседзях. Параўнанне з Q&A
Разгледзім залежнасць фарматаў і рэалізацый праграм тыпу ток-шоў ад палітычных рэалій краінаў і форм уласнасці медыяў.
Беларусь – параўнанне ток-шоў «Форум» на Белсаце і падобных фармальна праграмаў дзяржаўнага беларускага ТБ – падабенствы і адрозненні – (з удзелам прысутных).
Кароткі агляд заходнееўрапейскіх і амерыканскіх форм рэалізацыі ток-шоў. Краінныя асаблівасці традыцый жанру.
Кароткі экскурс у пекла расейскага дзяржаўнага ТБ – праграмы ток-шоў як псіхатронная зброя.
Спроба выбраць найбольш актуальныя на гэтым тыдні тэмы для ток-шоў – (з удзелам прысутных) – з абгрунтаваннем.
Актуальнасць vs evergreen – ці існуюць у галіне палітычнага ток-шоў вечна актуальныя тэмы? Калі так – то якія?
Высновы – што дасягаецца жанрам палітычнага ток-шоў? Шырэй, чым проста мэта адной перадачы. Навошта грамадству публічныя дэбаты?
Падрыхтоўка дыскусійных праграм на тэлеканале “Белсат”.
Кадры вырашаюць усё – фармаванне каманды вытворчага праекту як аснова поспеху.
Крытэрыі адбору тэмаў для дыскусійных праграм.
Уплыў тэхналогіі рэалізацыі і эфірнага календару на выбар тэмаў.
Госць vs вядоўца – праблема балансу і прапорцый.
Энэргетыка канфлікту ў кадры – «падпальшчыкі» і «пажарныя».
Беларусь: зрабіць 48 выпускаў праграмы ў год з удзелам адных і тых жа 12 экспертаў: сцэнарныя вынаходніцтвы як ратунковае кола прадзюсара.
Высновы – «вытворцы нелегальнага бюджэтнага цуду» – абмежаванні ў рэалізацыі як стымулы для творчай групы. Прыкідка прыкладнага бюджэту невялікага тэлепраекту для Беларусі з тыднёвым цыклам эфіру (з удзелам прысутных).