31 мая – прэзентацыя даследавання “Выклікі для беларускай знешняй палітыкі і постсавецкая прастора пасля 2008 года”
Якія асноўныя тэндэнцыі развіцця постсавецкіх краін пасля 2008 года можна прасачыць? Якія краіны і працэсы вызначаюць эканамічнае і палітычнае развіццё рэгіёна? Як можна вызначыць ролю ЕС, Расіі, ЗША, Кітая і Турцыі ў рэгіёне? Ці можна акрэсліць месца Беларусі ў гэтых працэсах, якія выклікі і перспектывы для яе гэта адкрывае?
На гэтыя пытанні спрабуе адказаць даследаванне Інстытута “Палітычная сфера” “Выклікі для беларускай знешняй палітыкі і постсавецкая прастора пасля 2008 года”
Асноўны фокус увагі – досвед эканамічнага, палітычнага і ваеннага супрацоўніцтва краін ЕАЭС і краін “Усходняга партнёрства” пасля 2008 года (пачатак сусветнага эканамічнага крызісу і расійска-грузінскі канфлікт).
Сабраныя дадзеныя даюць падставы зрабіць некаторыя вывады пра будучыню рэгіёну, перспектывы і праблемы еўразійскай і еўрапейскай інтэграцыі, лініі адкрытых і патэнцыйных канфліктаў, праблемы палітычнага супрацьстаяння і ўзаемадзеяння, а таксама месца Беларусі ў гэтых працэсах. Асаблівае месца будзе нададзена магчымасці ЕС, Расія, ЗША, Кітая, Турцыі ўплываць на лёс рэгіёну і развіццё асобных краінаў.
Аўтары даследавання: Андрэй Казакевіч, Андрэй Валодзькін, Вадзім Быліна і іншыя.
Месца правядзення: гатэль “Мінск” (пр. Незалежнасці, 11), банкетная зала.
Пачатак: 31 мая, 18.30
Уваход вольны
За дадатковай інфармацыяй звяртайцеся па адрасе: info@palityka.org