Еўрапейская Сарматыя: прастора і час
“Паміж еўрапейскіх краінаў Сарматыя не можа быць пастаўлена ніжэй за іх… і я гатовы прапанаваць ёй ледзь ці не першае й ці не найгалоўнейшае месца сярод усіх іншых”
Аляксандр Гваньіні, з Уступу да “Хронікі Еўрапейскай Сарматыі”, 1611.
На зломе Сярэднявечча і ранняга Новага часу рэгіён Цэнтральна-Усходняй Еўропы быў асэнсаваны як Еўрапейская Сарматыя. Да таго ж асэнсаваны тагачаснымі інтэлектуаламі саміх “сармацкіх” краінаў, якія запазычылі познеантычныя матрыцы. Еўрапейская Сарматыя паўставала на Памежжы, але не як зона канфліктнасці, а хутчэй як рэгіён адметнасці і разнастайнасці.
Курс “Еўрапейская Сарматыя: прастора і час” прапануе новую оптыку на некалькі падмуркавых праблем рэгіёна, сярод якіх:
– “Русь” і “Літва” Вялікага Княства Літоўскага як этна-канфесійныя і сацыя-геаграфічныя рэгіёны;
– “Візантыйскі код”: ці існуе сувязь паміж цывілізацыйным статусам і гістарычным геакультурным выбарам?
– Інфлянты як мадэль “платы за цывілізацыю”;
– Рэч Паспалітая – шмат сэнсаў Рэспублікі.
Нашае гісторыка-культурнае падарожжа яшчэ не скончанае!
Калі?
16 і 23 кастрычніка 2019 г.
Алег Дзярновіч
Кандыдат гістарычных навук, дацэнт, вядучы навуковы супрацоўнік Інстытуту гісторыі НАН Беларусі. Даследчык Метрыкі ВКЛ і візантыйскіх фрэсак Крэўскага замка, віцебска-рыжскага гандлю і этнічнасці ў ВКЛ у эпоху Сярэднявечча і ранняга Новага часу, крытычнай думкі позняй БССР і сучаснай гістарычнай палітыкі.
Выбраныя публікацыі
Князі Острозькі. Київ: Балтія-Друк, 2014. 280 с.
Сны о Византии? Место цивилизационного и культурного наследия Византии в регионе Пограничья Центрально-Восточной Европы. Вильнюс: ЕГУ, 2014. 332 с.
Фрэскі гісторыі: Артыкулы і эсэ па гісторыі і цывілізацыі Цэнтральна-Усходняй Еўропы. – Мінск: РІВШ, 2011.
Аўтар-укладальнік Алег Дзярновіч. Мн.: Athenaeum, 2004. (Athenaeum, Том IХ; Калекцыя “Архіў Найноўшае Гісторыі”).
“…in nostra Livonia”. Дакументальныя крыніцы па гісторыі палітычных адносінаў паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Лівоніяй у канцы XV – першай палове XVI cт.: Сістэматызацыя і актавы аналіз / Інстытут гісторыі НАН Беларусі. Мн.: ATHENAEUM, 2003.