Беларускі калегіюм: дыскусія “Літаратура пасля літаратуры. Канец прыгожага пісьменства?” 15.02.2015

BK-Vershy

15 лютага ў межах фэстывалю “Вершы на асфальце” Беларускі калегіюм прадстаўляе дыскусію “Літаратура пасля літаратуры. Канец прыгожага пісьменства?”

Пісьменнік: мысляр альбо шоўмэн? Сеткавая культура: хаўтуры чытанкі ці інкубатар тэкстаў? Літаратурнасць: хвароба сьвядомасці ці знак якасці? Серыяльнасць – новая гульня ці канвейер пустэчы?Чытач: падлажвацца ці выхоўваць?

А таксама ўсё тое, што вы хацелі даведацца пра дэвальвацыю герояў, разумнікаў ў гіпермаркеце, вербальны дэкаданс, белетрызацыю свядомасці, гандаль аўтэнтычнасцю і філасофскі стрыптыз, але не ведалі ў каго запытацца.

Дыскутуюць: Валянцін Акудовіч, Максім Жбанкоў, Андрэй Хадановіч, Юры Завадскі (Украіна), Сяргей Цімафееў (Латвія).

Мадэруе Ірына Дубянецкая.

Пачатак а 13.30.

Дыскусія пройдзе ў галерэі TUT.BY (пр-т Дзяржынскага 57; ст.м. Міхалова).

Уваход вольны.

Падзея ў facebook.

You may also like...