Сяргей Харэўскі. Вільня як форма духа

вільня як форма духа

Калісьці Эрнэст Хэмінгуэй у сваіх мэмуарах апісаў Парыж як a moveable feast, свята, якое заўсёды застанецца з табой, калі аднойчы давялося туды патрапіць. 

Для беларусаў і беларускай сьвядомасьці такім вандроўным святам, ад якога нікуды не падзецца,  ёсць Вільня. 

Гэты курс лекцыяў пра сэнс і значэнне Вільні для сённяшняй беларускай, літоўскай і польскай культураў. Спроба падабрацца да метафізыкі горада і зразумець, што гэта не проста кропка на мапе.  

Тэмы:

  • Пачаткі мадэрнае беларускае культуры. Віленскі ўнівэрсітэт як калыска Беларушчыны. Пакліканьне духа Францыска Скарыны прафэсарам Ігнатам Даніловічам. Прафэсура з Беластоцкае гімназіі — Анацэвіч, Баброўскі, Даніловіч. Беларусы і Іван Лабойка. Віленскае студэнцтва — зьзяючае сузор’е. Зерне, кінутае ў глебу….
  • Да Бога – па-беларуску. Беларускія малітоўнкі і лямантары для каталікоў. 1864 – зьняменьне Вільні. “Не люблю я места, па-расейску – горад!”. Багушэвіч ды іншыя. Наш друк і віленскі брук – “Наша Доля, “Наша Ніва”, “Гоман”, “Крыніца” ды іншыя. Міжчассе. Крывіцкая Мэкка. “Віленская праўда”, тав. Клімаў і а. Адам Станкевіч.
  • Па вайне… Вільня — цені і прысак. Школьнік Томас Венцлава. Вільня і Вільнюс. “Тэрыторыя свабоды”. Вільня – страчаны Рай у беларускай паэзіі, мастацтве, фатаграфіі другой паловы ХХ стагодзьдзя. Дрэва  беларушчыны ў віленскім садзе – беларуская культуры ў Вільні другой паловы ХХ стагодзьдзя. Нашая Вільня на зломе тысячагодзьдзяў – мары і рэчаіснасьць.

Калі?

27 траўня,

3 чэрвеня

10 чэрвеня 2020 г.

Сяргей Харэўскі

мастак, публіцыст, гісторык архітэктуры і мастацтва, мастацтвазнаўца. Вучыўся ў Інстытуце жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя Ільі Рэпіна Акадэміі мастацтваў, у Пецярбургу, аспірантуры Беларускай акадэміі мастацтваў і ў летняй школе Варшаўскага ўніверсітэта. Выкладаў у Віленскім педагагічным універсітэце, Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Выкладае ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце ў Вільні.

Дадатковая інфармацыя: info@belcollegium.by

Выбраныя публікацыі

Харэўскі, Сяргей

ПраЧутае. Зборнік эсэ па гісторыі культуры і праблемам ідэнтычнасці Беларусі. Рэд. Акудовіч В. Мн: Беларускі Калегіюм, 2012.

Харэўскі, Сяргей

Сто твораў ХХ стагоддзя. Нарысы па гісторыі беларускага мастацтва найноўшага часу. Навук. рэд. Баразна М. Мінск: ЕГУ, Прапілеі, 2011. 

Харэўскі, Сяргей

Прамоўленае: эсэ і лекцыі. — Мн, 2008. 

Харэўскі, Сяргей

Культавае дойлiдства Заходняй Беларусi 1915—1940 гг. — Вiльня: ЕГУ, 2008.

* фота – Sasha Belavokaja