06.01.2019. Ірына Дубянецкая. Містэрыя ініцыяцыі: сьмерць і нараджэньне на Вадохрышча або духоўныя дары Трох каралёў

Беларускі сакрум

Ірына Дубянецкая

Што

"Містэрыя ініцыяцыі: сьмерць і нараджэньне на Вадохрышча або духоўныя дары Трох каралёў". Лекцыя з цыклю "Беларускі сакрум".

Дзе

Месца паведамім пасля рэгістрацыі

Калі

6 студзеня 2020 г., а 18.30

запіс падзеі

Падзея прайшла. Запіс можна паглядзець на youtube-канале Беларускага калегіюма (відэа вышэй).

Ініцыяцыя – пасьвячэньне ў сакральную традыцыю – утрымлівае ў сабе сінгулярнасьць яшчэ не народжанага для ініцыята, але ўжо існуючага ў ягонай сьвядомасьці новага ўніверсуму, да якога імкнулася ягоная душа, уваходу, у які ён прагнуў, але які заставаўся па-за дасягальнасьцю. У гэтым універсуме свой час і свая гісторыя, свае ўзаемасувязі і свае адносіны паміж усім і ўсімі, і гэтае ўсё напоўненае яшчэ не спасьцігнутымі сэнсамі.
 
У рытуале ініцыяцыі чалавек памірае ў звыклым для яго сьвеце і нараджаецца ў звабную невядомасьць, дзе ён будзе расьці й уваходзіць у духоўную моц, ажно пакуль ня спраўдзіць сваё найвышшае прызначэньне, не супадзе з самым сабою. А там – новая гісторыя і новы сьвет, пра які ані сам ініцыят, ані супольнасьць пасьвячоных, да якой ён далучаецца, нічога ня ведаюць – і толькі нямногія прадчуваюць. 
 
У беларускай сакральнай традыцыі – ці, дакладней, у тым абсягу традыцыі, які ўвайшоў у нашую веду пра яе і можа быць рэканструяваным і асэнсаваным – рытуал пераходу супадаў з хрысьціянскай ініцыяцыяй. Для індывідуюма найперш абрадамі хросту і канфірмацыі. А для ўсяе супольнасьці на пачатку кожнага году як завяршэньне і кульмінацыя каляднага цыклю, які запускаў наноў усе механізмы быцьця і пераствараў рэчаіснасьць. Адбывалася калектыўная ініцыяцыя – у кагадзе створаны і напоўнены сэнсамі сусьвет, кагадзе падрыхтаваных людзей – апошні вырашальны момант ачышчэньня, напаўненьня, асьвячэньня і блаславенья. Пасьля яго ўсе гатовае для новага вітку вечнасьці і застаецца толькі пражыць і спажыць яго. 
 
Гэтая ініцыяцыя адбываецца 6 студня (у юльлянскім каляндарным часе яна аднесеная на столькі дзён, наколькі гэты каляндар адстае ў дадзеным стагоддзі) на сьвята Богазьяўленьня, або тэафаніі, або эпіфаніі, якое ёсьць момантам хросту Ісуса Хрыста і якое ў беларускай традыцыі завецца Вадохрышчам…”
 

You may also like...