“Таварыства мёртвых паэтаў”: усходнееўрапейскі канон XX ст.
У курсе паэтычнай герменэўтыкі Андрэй Хадановіч звяртаецца да культурнага/паэтычнага гіпертэксту “блізкай Еўропы”: Бадлер, Рэмбо; Апалінэр, Галчыньскі, Мілаш, Шымброска, Гербэрт, Стус, Танк, Барадулін, Стральцоў. І паказвае ідэі і вобразы, карані і кантэксты, звязваючы ў адно паэтычны і “палітычны” досвед Усходняй Еўропы XX стагоддзя.
Калі?
22 і 29 студзеня,
5 і 12 лютага 2020 г.
Андрэй Хадановіч
паэт, перакладчык, літаратуразнаўца
Дадатковая інфармацыя: info@belcollegium.by
Выбраныя кнігі
Хадановіч, Андрэй
Школа травы: кніга вершаў. Мн., Кнігазбор, 2019 – 84 с.
Канстанты Ільдэфанс Галчыньскі. Выбранае.
Пераклад Андрэй Хадановіч. Мн.: Зміцер Колас, 2019 – 120 с.
Хадановіч, Андрэй
Цягнік Чыкага-Токіё. Мн., Логвінаў, 2016 – 182 с.
Хадановіч, Андрэй
Разам з пылам: Калекцыя перакладаў. Мн., Кнігазбор, 2013 – 200 с.