by калегіюм · 06.05.2020
café “абдзіраловіч”
Café “Абдзіраловіч” - наш новый праект.
Нефармальныя анлайн токі пад віртуальнай шыльдай. Вольныя размовы пра час і эпоху, прыват і глабал, цыркус падзеяў ды магію словаў. Канцэптуальны фрыстайл: смачна як кава, дзіўна як Беларусь.
Кожная тэма раскладаецца на тры галасы – гаспадароў і госця – каб пакінуць наўздагон смак драйвовай размовы ды файных напояў (соры,прыходзьце са сваім:)
Рэзідэнты гэтага століка - Ігар Бабкоў і Максім Жбанкоў
Першы госць - Сяргей Пукст, герой альтэрнатывы, стылёвы махляр, багемны дыверсант. Надоечы разам з Яўгенам Бяловым як праект True Litwin Beat выпусціў альбом "Свобода боли".
8 траўня (пятніца) 2020 г.
19.00
Tags: Café АбдзіраловічІгар БабкоўМаксім ЖбанкоўСяргей Пукст