Мастак, дызайнер, паэт, публіцыст, культурны дзеяч.
Працуе ў галіне ўжытковай графікі – плакат, паштоўка, вокладкі для кніг і музычных альбомаў, знак і ідэнтыка. Сябра праўлення Беларускага Саюза Дызайнераў.
Аўтар лірыкі для беларускіх рок-выканаўцаў, сярод якіх групы Бонда, НРМ, Новая Неба і Кася Камоцкая, IQ48. Аўтар канцэпцыі і тэкстаў музычнага праекта “Народны Альбом”. Паэтычныя тэксты перакладаліся на польскую, ўкраінскую, нямецкую, ангельскую.
Аўтар шэрагу публікацыяў пра беларускую культуру і ідэнтыфікацыю. Сябра Беларускага ПЭН-цэнтра.
Выкладае ў Беларускім Калегіюме і “Лятучым Ўніверсітэце”.
Жыве і працуе ў Менску.
Кнігі і альбомы:
1997 “Народны Альбом” – супольны музычны праект. Выд. “Ковчег”.
1998 “Атэкстацыі” – зборнік вершаў. Мінск. Выдавецтва “Каўчэг”.
1998 “Za niebokresem Europy” – анталогія новай беларускай паэзіі. Беласток. Выд. “Kartki”.
2000 “Narodny Albоm” п’еса. Беласток. Выдавецтва “Kartki”.
2008 “Народны Альбом” п’еса. Мінск. Выдавецтва “Медысон”.
2012 “Глыбока, глыбока, на дне філіжанкі кавы” зборнік вершаў. Мінск. Выд. “Логвінаў”
Медыя:
КУЛЬТурныя людзі. Міхал Анемпадыстаў.
Міхал Анемпадыстаў: «Беларусы сваім характарам падобныя на караняплоды…»
Міхал Анемпадыстаў пра Мінск у “Размове Жбанкова”
https://youtube.com/watch?v=vvXrm_Cy2fM
Міхал Анемпадыстаў у праекце “Мысли вслух”
Курс у Беларускім калегіюме: