курс:
Фенаменалогія беларускай традыцыйнай культуры
Для сучаснага беларуса, перадусім месціча, шматлікія жыццёвыя рэаліі вясковага соцыума ёсць слабазразумелымі і вымагаюць дапамогі прафесійных медыятараў (“перакладчыкаў”), у ролі якіх выступаюць адмыслоўцы ў галіне народазнаўства – этнографы, фалькларысты, этналінгвісты. Аднак праблема палягае ў тым, што даследчыкі, як правіла, рэпрэзентуюць рэчы і з’явы “інтымныя”, не прызначаныя традыцыяй “на вынас”. Выкрышталізаваныя веды пра “Камаедзіцу”, “Багач” ці бортніцтва шчыра здзіўляюць, але не здымаюць культурнай дыстанцыі паміж традыцыйнай вёскай і постіндустрыйным горадам. Між тым, стае тых феноменаў, што ёсць універсаліямі культуры і не вымагаюць дадатковай расшыфроўкі. “Свае” і “чужыя”, “вайна”, “грошы”, “горад” – толькі малая частка тых з’яў, матэрыяльных праяў і ментальных вобразаў, якія сталіся неадменнымі ў палатне беларускай культуры як у вёсцы, так і ў горадзе.
Курс закліканы звярнуць увагу на тыя феномены традыцыйнай культуры, якія ёсць значнымі і знакавымі не толькі для вясковага соцыума, але і для беларускай нацыі ў цэлым.
Курс адбыўся. Відэа лекцый можна паглядзець на youtube-канале Беларускага калегіюма.
Лекцыя 1. “Свае” і “чужыя” ў традыцыйнай карціне свету беларусаў.
Лекцыя 2. Вайна ў народным усведамленні: ад рэалій да метафорыкі.
Лекцыя 3. Грошы, золата і скарбы ў беларускай традыцыйнай культуры.
Лекцыя 4. Горад і гараджане вачыма вяскоўцаў.
Уладзімір Лобач – фалькэтнолаг, доктар гістарычных навук. У 1994–2021гг. працаваў у Полацкім дзяржаўным універсітэце.
Кола навуковых інтарэсаў: сакральная геаграфія, этнасеміётыка, ваенна-гістарычная антрапалогія. Асаблівую ўвагу надае даследаванню міфалогіі прасторы, сімвалічных аспектаў традыцыйнай беларускай культуры, народнай медыцыны і этнастэрэатыпаў. Праводзіць палявыя этнаграфічныя даследаванні на тэрыторыі Беларускага Падзвіння з 1992 г.
Больш пра выкладчыка можна прачытаць тут.
Фота: novychas.by