Павел Свярдлоў

sviardlou-sФрылансер з прапіскай на kyky.org, выкладчык Беларускага калегіюма, сувядучы “Экономики на пальцах” на tut.by. У “другой найстаражытнейшай” з 2001 года. У 2004-2005 быў паэтам, але пасля папусціла. З 2006 па 2011 выкладаў на журфаку БДУ. З 2006 па 2014 – журналіст і рэдактар на “Еўрапейскім радыё для Беларусі“. Лаўрэат прэміі “Вольнае слова” у намінацыі “Журналісцкае расследаванне” (2013). У 2014 – рэдактар часопіса “Таймер“.

Нарадзіўся ў Мінску ў 1984 годзе. Вучыўся ў школе №74, пасля ў Ліцэі БДУ, пасля на журфаку БДУ, пасля ў аспірантуры. Спецыяліст па інфармацыі і камунікацыі. Ведае беларускую, рускую, ангельскую і французскую. Гуляе ў Encounter і ў інтэлектуальныя гульні, у 2010 годзе атрымаў Крышталёвую саву ўкраінскага тэлеклуба “Што? Дзе? Калі?”.

Публікацыі:

  1. Swiardlou P. teledyskowa.odyseja.by // CzasKultury 3/2013 (174) / Redaguje zespol: Bakke M., Borowczyk J., Jakubowska A. etc. – Poznan, 2013. s.62-71.
  2. Будкін С., Сьвярдлоў П., Стрэл А. Залатыя дыскі беларускага рок’н’рола. Мн.: Беларускі калегіюм, 2004. – 64 с.
  3. Свярдлоў П.Л. Запаведнік Лузераў // pARTisan: альманах сучаснае беларускае культуры. 2008. №7 / Гал. рэд.: А. Клінаў. – Мн., І.П. Логвінаў, 2008. – С. 26 – 31.
  4. Свердлов П.Л. Музыкальная журналистика как феномен современного медиа-пространства // Веснік БДУ. Серыя 4: Філал. Журн. Пед. 2007. №3 / Гал. рэд.: В.Р. Рудзь. / Рэдкал.: Н.Б. Мячкоўская (адк. рэд.) і інш. – Мн., БДУ, 2007. – С. 88 – 93.
  5. Свердлов П.Л. Проблемы авторства в современной музыкальной журналистике // Журналістыка – 2006: Тэорыя. Практыка. Творчасць. Матэрыялы 8-й Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, прысвечанай 85-годдзю Беларускага дзяржаўнага універсітэта (1-2 снежня). Вып. 8 / Рэдкал.: С.В. Дубовік (адк. рэд.) і інш. – Мн., БДУ, 2006. с. 333 – 336.