Ганна Севярынец. Супольная памяць і супольнае забыццё. Беларуская літаратура ў мемах, міфах і легендах

курс:

Супольная памяць і супольнае забыццё. Беларуская літаратура ў мемах, міфах і легендах

У час, калі мы завяршаем будаўніцтва апошняй мадэрновай нацыі Еўропы, узнікае патрэба перагледзець рэестр нашых агульных ведаў пра сябе, якія лягуць у падмурак новай нацыянальнай гісторыі, якая, як вядома, існае ў масавай свядомасці ў выглядзе мемаў, міфаў і легендаў. Шчэ Эрнэст Рэнан папярэджваў: гісторыя нацыі – гэта не толькі тое, што народ супольна памятае, але і тое, што ён супольна забывае. Што памятаць і што забыць нам цяпер? Паспрабуем сфармуляваць.



Курс адбыўся.
 Відэа лекцый можна паглядзець на youtube-канале Беларускага калегіюма.

Лекцыя 1.Лекцыя першая. Што памятаць, а што забыць: тэорыя і практыка нацыянальнай гісторыі. 

Лекцыя 2. Топ-дваццаць мемаў беларускай літаратуры 

Лекцыя 3. Карані і вецце беларускіх літаратурных міфаў 

Лекцыя 4. Літаратурныя легенды

Ганна Севярынец — беларуская выкладчыца, журналістка, пісьменніца, літаратуразнаўца, даследчыца беларускай літаратуры. Лаўрэатка прэміі Экслібрыс за эсэ Беларуская мова: онтагенэз” (2014) і прэміі Гліняны Вялес” за кнігу Дзень святога Патрыка (2017)

Больш пра выкладчыцу можна прачытаць тут. 

фота ў вокладцы: Аліна Арлова