Алесь Смалянчук

Калі мы без гісторыі, то і Гісторыя без нас.”

(Гісторыя Беларусі канца 18 – пачатку 20 ст. у дакументах і матэрыялах. 2007)

Алесь Смалянчук — гісторык, доктар гістарычных навук, dr habilitowany (2013), прафесар Інстытута славістыкі ПАН, візіт-прафесар Варшаўскага ўніверсітэта. 

Закончыў гістарычны факультэт Гарадзенскага ўніверсітэта імя Янкі Купалы (1981). Працаваў настаўнікам ў школах Гародні, навуковым супрацоўнікам у Рэспубліканскім музеі гісторыі рэлігіі. Завочна закончыў аспірантуру Інстытута гісторыі НАН Беларусі, абараніў кандыдацкую дысертацыю (1995, навуковы кіраўнік праф. Міхась Біч). Працаваў у Інстытуце ўдасканалення настаўнікаў, у Гарадзенскім універсітэце, адкуль фактычна быў звольнены пасля абароны доктарскай дысертацыі (2001). Кіраваў праграмай “Гісторыя Беларусі і культурная антрапалогія” ў ЕГУ (2006–2010). Рэдактар гадавіка антрапалагічнай гісторыі Homo Historicus (з 2008 г.), а таксама Гадавіка Цэнтра беларускіх студыяў (з 2020 г.). Сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў. Адзін з аўтараў онлайн праекта “Беларускі архіў вуснай гісторыі” (2011). Сябар Выканкаму Беларускага гістарычнага таварыства (Менск-Гародня-Беласток), сябар Рады Інстытута Вялікага Княства Літоўскага (Коўна).

Праблематыка даследаванняў датычыць гісторыі нацыянальных рухаў у Беларусі і Літве ў ХІХ – ХХ стст., палітычнай гісторыі Беларусі ў ХХ ст., гістарычнай урбаністыкі, memory studies (вусная гісторыя).

Выбраная бібліяграфія:

Тэксты і навуковыя працы выкладчыка можна паглядзець на сайце pawet.net і kamunikat.org.
 

Спасылкі на тэксты аўтара, інтэрв’ю і мерапрыемствы:

 

Фота: Глеб Лабадзенка