курс:
Spatial turn і гісторыя беларускай літаратуры (геапаэтыка, ідэнтычнасць, культурны кантэкст)
У курсе – з перспектывы метадалагічных навацый апошніх дзесяцігоддзяў (канцэпцыі прасторавага павароту і геапаэтыкі, паняцці культурнага ландшафту і кантэксту) робіцца спроба па-новаму зірнуць на старыя дыскусійныя праблемы, звязаныя з беларускай культурнай ідэнтычнасцю. Паасобныя артэфакты з кантэксту пісьмовай культуры Беларусі разглядаюцца праз прызму паняцця “культурная прастора”. З апорай на літаратурны кантэнт акцэнтуюцца перадусім дылемы “Беларусь – Літва”, “рускасць – польскасць”, праблематызуюцца найбольш пашыраныя міфы і аблуды ў гісторыка-літаратурных даследаваннях.
Курс адбыўся. Відэа лекцый можна паглядзець на youtube-канале Беларускага калегіюма.
Лекцыя 1. Паняцце прасторы ў сучасным гуманітарным і літаратуразнаўчым дыскурсе.
Лекцыя 2. Мадэляванне гісторыі беларускай літаратуры. Дэзідэратнасць як стратэгія асваення іншамоўных тэкстаў. Польскасць і яе ракурсы.
Лекцыя 3. Культурна-гістарычныя і канфесійныя ракурсы “рускасці”: ад даўняй літаратуры ўсходніх славян да “Слова пра паход Ігара”.
Лекцыя 4. “Літ/вінства” як усведамленне цывілізацыйнай адметнасці і як беларускае месца памяці.
Жанна Некрашэвіч-Кароткая – беларуская мовазнаўца і літаратуразнаўца, доктар філалагічных навук.
Кола навуковых інтарэсаў: гісторыя ўсходнеславянскіх літаратур, лацінамоўная паэзія ў літаратурах Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, шматмоўная літаратура Беларусі XVI – XIX стст.
Больш пра выкладчыцу можна прачытаць тут.