Жанравыя трансфамацыі інфармацыі

Спэцыялізацыя: Журналістыка (падставовы курс).

Выкладчыца: Марына Загорская.

Жанр – гэта спрактыкаваная, звыклая спажыўцу форма выяўлення (увасаблення творчай задумы). Жанр выбіраецца журналістам ў залежнасці ад мэты журналісцкай парцы у кожным канкрэтным выпадку: каб праінфармаваць, інфармуючы, патлумачыць альбо падаць інфармацыю ў яскравай аўтарскай апрацоўцы. У залежнасці ад мэты журналісцкай працы жанры падзяляюцца на інфармацыйныя, аналітычныя, мастацка-публіцыстычныя. Якія адметныя рысы маюць гэтыя групы і чым адрозніваюцца паміж сабой жанры ў кожнай з іх? Як трансфармуецца інфармацыя ў залежнасці ад задач, якія ставіць перад сабой журналіст? І ці магчымае ўаземапранікненне жанраў?

Курс дасць удзельнікам тэарэтычныя веды пра жанравую разнастайнасць ў журналістыцы, а таксама практычныя навыкі па выкарыстанні жанраў, асаблівасць збору і падачы інфармацыі падчас напісання матэрыялаў у розных жанрах.

Тэматычны плян:

  1. Што такое «жанр» у журналістыцы? Прыклады жанравай разнастайнасці.
  2. Сістэма жанраў: інфармацыйныя, аналітычныя, мастацка-публіцыстычныя.
  3. Якія правілы журналістыкі датычныя ўсіх жанраў?
  4. Чым адрозніваюцца жанры: каментар ад зацемкі, рэпартаж ад артыкула, фельетон ад навіны і г.д.
  5. Асаблівасці збору і апрацоўкі інфармацыі для розных журналісцкіх жанраў.
  6. Выкарыстанне жанравай разнастайнасці на практыцы.
  7. Выяўленча-выразныя сродкі, якія дазваляюць дасягнуць пастаўленую журналістам задачу.

Крыніцы і рэсурсы:

Асновы журналістыкі. Амерыканскі досвед. Укладзены журналістамі-практыкамі Злучаных Штатаў і Еўропы. Мн., 1993.

Григорян, М. Пособие по журналистике. М.: «Права человека», 2007.

Мэлет Малькальм, Ф. Дапаможнік для журналістаў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Мн., Беларускі фонд Сораса, 1995.

Рэдагаванне. Падручнік для журналістаў мясцовых СМІ. Варшава, 2014.

Тертычный А.А. Жанры периодической печати. — Москва, 2000.

Урокі журналісцкага майстэрства. Мінск, 2011.

Фихтелиус Э. Десять заповедей журналистики. Стокгольм, Швеция, 1999.