“Абліччы вольнадумства ў БССР: Мікола Прашковіч і вялікая дыскусія пра гісторыю”. Гутарка з Генадзем Сагановічам

Трансляцыя падзеі

Падзея прайшла. Трансляцыю можна паглядзець на youtube-канале Беларускага калегіюма (відэа вышэй).

ЗНО. ЛІТАРАТУРНА-ФІЛАСОФСКАЯ КАВЯРНЯ

Абліччы вольнадумства ў БССР: Мікола Прашковіч і вялікая дыскусія пра гісторыю

Што

Як змянілася інтэлектуальная атмасфера ў Беларусі ў гады палітычнай адлігі? Што пісалі і пра што спрачаліся гісторыкі? Якой была рэакцыя ўладаў на іх вольнасці?

Навошта гэта згадваць? Ды гэта ж амаль зусім недаследаваная частка нашага нядаўняга мінулага. З гістарыяграфіі немагчыма зразумець, ці наогул было нешта такое, як адліга ў Беларусі.

Хто

Генадзь Сагановіч
доктар габілітаваны, прафесар Варшаўскага ўніверсітэту, заснавальнік і рэдактар часопіса “Беларускі Гістарычны Агляд”. Аўтар шматлікіх публікацый па гісторыі Беларусі, у тым ліку нашумелай кнігі “Невядомая вайна, 1654—1667” (1995), а таксама кніг “Айчыну сваю баронячы: Канстанцін Астрожскі” (1992), “Войска Вялікага княства Літоўскага ў XVI—XVII стст.”(1994), “Дзесяць вякоў беларускай гісторыі, 862—1918” (1999, разам з Уладзімірам Арловым), “Нарыс гісторыі Беларусі ад старажытнасці да канца XVIII ст.” (2001), “Грунвальд у беларускай гісторыі: Спроба разбору палітычнага міфа” (2016).

Дзе

Zoom. Далучыцца да размовы можна праз запіс.
Online-трансляцыя і падзея сустрэчы ў facebook.

Калі

15 красавіка 2021 г. (чацвер), 19.00.

You may also like...