Адкрытая лекцыя Івана Новіка: “Пралегомены да беларускай этна-эпістэмалогіі”
by калегіюм · 20.04.2021
Трансляцыя падзеі
Падзея прайшла. Трансляцыю можна паглядзець на youtube-канале Беларускага калегіюма (відэа вышэй).
публічная лекцыя
“Пралегомены да беларускай этна-эпістэмалогіі”: Нетрадыцыйны пагляд на беларускую традыцыйную культуру.
Што
Што агульнага ў сучасных сацыялагічных тэорыяў (Бруна Латур) і аналітычнай эпістамалогіі з беларускім фальклорам? У сваёй лекцыі Новік Іван паспрабуе давесці, што кропак перакрыжавання куды болей, чым можа падацца з першага погляду. Слухачам будзе прапанаваны новы, філасофскі погляд на беларускі міфалагічны свет: хто зʼяўляецца носьбітам веды для беларусаў традыцыі, якая роля зроку ў чалавечым пазнанні і як разрозніць веду і знанне…
Хто
Іван Новік
філосаф, удзельнік акадэмічнага праекта “Этнафіласофія ў сістэме нацыянальнальнай культуры”.
Дзе
Zoom. Рэгістрацыя.
Online-трансляцыя ў facebook.
Калі
21 красавіка 2021 г. (серада), 18.30