Адкрыты запіс на курс Алеся Смаленчука “Польшча і палякі ў гістарычным лёсе Беларусі. ХІХ – ХХІ стагоддзі.”
by калегіюм · 19.03.2021
Запісы лекцый
Рэгістрацыя на курс скончылася. Запісы лекцый можна паглядзець на youtube-канале Беларускага калегіюма (першая лекцыя вышэй).
публічная лекцыя
Польшча і палякі ў гістарычным лёсе Беларусі. ХІХ – ХХІ стагоддзі
Што
Курс прысвечаны гісторыі польска-беларускіх адносінаў у апошнія стагоддзі, а таксама іх інтэрпрэтацыі гісторыкамі.
У цэнтры ўвагі будуць пытанні, звязаныя з працэсамі паланізацыі (самапаланізацыі), паходжання беларускіх палякаў і праблемай іх ідэнтычнасці, што між іншым адлюстравалася ў выпрацоўцы на пачатку ХХ ст. г. зв. “краёвай ідэі”. Асобная размова будзе прысвечана “краёўцам” Раману Скірмунту (1868-1939) і Эдварду Вайніловічу (1847-1928).
Таксама гаворка пойдзе пра найбольш вострыя пытанні польска-беларускіх адносінаў у ХХ ст., а менавіта стасунак беларускіх палякаў да абвяшчэння БНР, Рыжскі мір (1921), падзеі восені 1939 г., калі ў вынікі змовы Сталіна і Гітлера адбылося далучэнне Заходняй Беларусі да БССР, рэпрэсіі “першых Саветаў” ды інш.
Старонка курса на сайце Калегіюма.
Хто
Алесь Смалянчук
гісторык, доктар гістарычных навук, прафесар Інстытута Славістыкі ПАН, візіт-прафесар Варшаўскага ўніверсітэта. Галоўны рэдактар гадавіка антрапалагічнай гісторыі Homo Historicus (з 2008 г., Гадавіка Цэнтра беларускіх студыяў (з 2020). Адзін з аўтараў онлайн праекта “Беларускі архіў вуснай гісторыі” (2011). Сябар Выканкаму Беларускага гістарычнага таварыства (Менск-Гародня-Беласток), сябар Рады Інстытута Вялікага Княства Літоўскага (Коўна).
Дзе
Платформа Zoom.
Рэгістрацыя праз спасылку.
Калі
Пачатак курса – 24 сакавіка. Лекцыі будуць праходзіць штосераду а 18:30.