Адкрыты запіс на курс Ганны Севярынец “Супольная памяць і супольнае забыццё. Беларуская літаратура ў мемах, міфах і легендах”
by калегіюм · 17.05.2021
запісы лекцый
Рэгістрацыя на курс скончылася. Запісы лекцый можна паглядзець на youtube-канале Беларускага калегіюма (першая лекцыя вышэй).
публічная лекцыя
Супольная памяць і супольнае забыццё. Беларуская літаратура ў мемах, міфах і легендах
Што
У час, калі мы завяршаем будаўніцтва апошняй мадэрновай нацыі Еўропы, узнікае патрэба перагледзець рэестр нашых агульных ведаў пра сябе, якія лягуць у падмурак новай нацыянальнай гісторыі, якая, як вядома, існае ў масавай свядомасці ў выглядзе мемаў, міфаў і легендаў. Шчэ Эрнэст Рэнан папярэджваў: гісторыя нацыі – гэта не толькі тое, што народ супольна памятае, але і тое, што ён супольна забывае. Што памятаць і што забыць нам цяпер? Паспрабуем сфармуляваць.
Больш пра курс тут.
Хто
Ганна Севярынец
беларуская выкладчыца, журналістка, пісьменніца, літаратуразнаўца, даследчыца беларускай літаратуры. Лаўрэатка прэміі “Экслібрыс” за эсэ “Беларуская мова: онтагенэз” (2014) і прэміі “Гліняны Вялес” за кнігу “Дзень святога Патрыка” (2017).
Дзе
Zoom.
Рэгістрацыя на курс праз спасылку .
Калі
19 траўня — 9 чэрвеня 2021 (штосераду), 18:30—20:00.
фота ў вокладцы: Аліна Арлова