Адкрыты запіс на курс гісторыка Сяргея Токця “Сацыяльная гісторыя Беларусі ХІХ ст.”

КУРС ЛЕКЦЫЙ

Сацыяльная гісторыя Беларусі ХІХ ст.

Што

Курс гісторыка Сяргея Токця раскрые тры тэмы:

— Прыгоннае права ў Беларусі ў першай палове ХІХ ст.;
— Голад, эпідэміі і сацыяльныя канфлікты ў Беларусі ў 40-50-ыя гады ХІХ ст.;
— Рэформа 1861 г. і вызваленне сялянства.

Больш пра курс на старонцы.

Хто

Сяргей Токць
доктар гістарычных навук. Жыве і працуе ў Гародні. Даследчык праблем сацыяльнай і палітычнай гісторыі Беларусі ХІХ-ХХ ст. Займаецца таксама пытаннямі метадалогіі гісторыі, мікрагісторыі. Аўтар больш за 150 публікацый, у тым ліку манаграфій: “Беларуская вёска ў эпоху зменаў: другая палова ХІХ – першая траціна ХХ ст.”, “Сацыяльныя і культурныя працэсы ў беларускай вёсцы ў другой палове ХІХ – пачатку ХХ ст.”, “Мясцовая шляхта і дзяржаўная адміністрацыя Расійскай імперыі ў Гродзенскай губерні: лаяльнасць і супраціў (1802-1860-ыя гады)”.

Дзе

Рэгістрацыя на курс праз спасылку.
Лекцыі будуць адбывацца ў Zoom.

Калі

16 сакавіка — 6 красавіка 2022 (штосераду), 18:30—20:00.

You may also like...