Адкрыты запіс на курс лекцый літаратуразнаўцы Ціхана Чарнякевіча “Як напісаны “Вянок” Багдановіча”

КУРС ЛЕКЦЫЙ

Як напісаны “Вянок” Багдановіча

Што

Аўтар новага курса ў Беларускім Калегіюме Ціхан Чарнякевіч запрашае слухачоў разам падумаць пра напластаванне мастацкіх светаў, цэнзуру, адраджэнцкія ілюзіі, дыверсіі ў паноўнай паэтыцы, іерархічнасць і іншыя адзнакі беларускай літаратуры ‘нашаніўскага часу’, адлюстраваныя ў структуры і ідэях зборніка вершаў Максіма Адамавіча Багдановіча.

Больш на старонцы курса.

Хто

Ціхан Чарнякевіч
літаратуразнаўца, кніжнік, каментатар. Укладальнік крытыка-архіўнага зборніка “Максім Багдановіч: вядомы і невядомы” (2011).

Дзе

Рэгістрацыя на курс праз спасылку.
Лекцыі будуць праходзіць ў zoom.

Калі

1 і 8 сакавіка 2023 г., 18:30–20:00.

You may also like...