Адкрыты запіс на курс Марыны Шоды: “Уводзіны ў міфалогію”

КУРС ЛЕКЦЫЙ

Уводзіны ў міфалогію

Што

Адкрыты запіс на курс лекцый Марыны Шоды “Уводзіны ў міфалогію”.

Курс прысвечаны феномену архаічнага міфа і сучаснай міфатворчасці.

“Міф робіцца аб’ектам даследавання роўна з таго моманту, як у яго перастаюць верыць і пачынаюць падпарадкоўваць рацыянальнаму пераасэнсаванню. Тым не менш даследчыкі міфу дагэтуль не выпрацавалі адзінай тэорыі і падыходзяць да яго з розных бакоў, а рацыянальна-лагічны стыль мыслення, нібыта ўласцівы эпосе навукова-тэхнічнага прагрэсу, пастаянна сутыкаецца з моцным супрацівам. Паспрабуем разабрацца, чаму так адбываецца.

На што абапіраецца міфічная логіка? Як паўстае і ад чаго залежыць пакручастая міфічная фантастыка? Чым сучасная міфатворчасць адрозніваецца ад архаічнага міфічнага мыслення? Як у міфе ўзаемазалежаць час і прастора – як “дзейнічае” міфалагічны хранатоп? З чаго складаюцца вертыкальная і гарызантальная міфалагічныя мадэлі міру? Як адбываецца працэс трансфармацыі міфа ў казку і чым ад міфа адрозніваецца эпас?“

Больш пра курс на старонцы.

Хто

Марына Шода
кандыдатка філалагічных навук, да нядаўняга часу выкладчыца БДУ, цяпер выкладчыца-валанцёрка, незалежная даследчыца, а таксама перакладчыца з польскай мовы. Навуковыя зацікаўленасці складаюць теорыя міфа і гісторыя літаратуры, пераважна антычнай і сярэднявечнай, але таксама і беларускай у кантэксце сусветнай.

Дзе

Рэгістрацыя на курс праз спасылку.
Лекцыі будуць адбывацца ў Zoom.

Калі

16 лютага, 20:00 — 21:30;
23 лютага — 9 сакавіка 2022 (штосераду), 18:30 — 20:00.

You may also like...