Адкрыты запіс на курс Юры Пацюпы “Беларуская мова: культура маўлення – моўная інжынерыя – метаграматыка”
by калегіюм · 12.02.2021
публічная лекцыя
Беларуская мова: культура маўлення – моўная інжынерыя – метаграматыка
Што
Беларуская мова як вяртанне да сябе праз адмаўленне сябе
Адмовіцца ад сябе цяжэй за ўсё. Дый навошта? Спрэс усе вучаць любіць сябе, каб любіць іншых ці проста любіць, каб дабіцца поспеху. А тут нехта прыйшоў і прапануе адмаўляцца. Але мова – парадаксальная з’ява, нават камуністыя, хоця-няхоця, мусілі прызнаць яе надкласавасць. І парадаксальнасць яе ў тым, што мы, адмаўляючыся ад часткі свайго “я” дзеля мовы, набываем новае, больш адметнае, запатэнтаванае як наша і толькі наша “я” – падарунак, бонус ад мовы. Так, заглыбляючыся ў мову, мы ідзем да пазнання яе існасці, а з нас спадае тое шаблоннае, што рабіла нас трывіяльным, статыстычным злепкам з грамадства, усяго толькі нейкаю сумаю грамадскіх стыхіяў. І, зрэшты, мова – гэта і есць любасць, да сябе, да свайго, да іншага, да неспазнанага. Яе пазнанне – гэта рэфлексія. У звычайным жыцці людзі не задумваюцца над тым, як гавораць, таму адразу насцярожваюцца, калі нехта зверне ўвагу на форму (не на змест) іх гаварэння. Таму «пазнай сябе» – гэта і пазнай сваю мову ў тым ліку.
Больш пра курс па спасылцы.
Хто
Юры Пацюпа
лінгвіст, вершазнавец, паэт. Аўтар кніг вершаў “Ноч” (1991), “Сабака” (2009), зборніка артыкулаў “Анонс: Квадрат тэкстаў” (2013). Друкаваўся ў часопісах “Крыніца”, “Arche”, “Дзеяслоў”, “Роднае слова”, “Маладосць”, штогадовіку “Беларускі фальклор”.
Дзе
Платформа Zoom
Рэгістрацыя па спасылцы.
Калі
Штосераду а 18.30 (17.02, 24.02, 03.03, 10.03).
Першы занятак — 17 лютага.