Адкрыты запіс на новы курс! Тацяна Астроўская: “Глабальная гісторыя беларускага самвыдату”

Запіс падзеі

Курс пачаўся. Запісы лекцый можна паглядзець на youtube-канале Беларускага калегіюма (відэа вышэй).

КУРС ЛЕКЦЫЙ

ГЛАБАЛЬНАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАГА САМВЫДАТУ

Што

Адкрыты запіс на курс лекцый Тацяны Астроўскай “Глабальная гісторыя беларускага самвыдату”.

“Курс прысвечаны ўважліваму чытанню тэкстаў беларускага самвыдату і тамвыдату канца 1960-х-пачатку 1990-х і аналізу іх праз прызму сучасных дыскусіяў аб феноменах дысідэнства і непадцэнзурнага друку у Савецкім Саюзе, Ўсходняй і Цэнтральнай Еўропе і ў свеце.

Большасць вядомых анталёгіяў і даследванняў самвыдата і дысідэнтства да гэтага часу пакідаюць Беларусь у баку. Наша мэта – не толькі зрабіць гісторыю беларускага самвыдату існай, але і паспрабаваць зразумець яго з перспектывы глабальнай гісторыі, прасачыць за шляхамі па якіх падарожнічалі альтернатыўныя ідэі і папяровыя выданні, а таксам разгледзець практыкі стварэння і цыркуляцыі самвыдату.

У чым Зянон Пазняк быў не згодны з Александрам Салжэніцыным? Як прамова Васіля Быкава на V З’ездзе Саюза Пісьменнікаў БССР аказалася ў Брэмене? Что агульнага і што адрознага ў аўтабіяграфічных тэкстах Ларысы Геніюш і Яўгеніі Гінзбург? І чаму кніжку Алега Бембеля не зразумелі ў Лондане?

У гэтым курсе мы паспрабуем адказаць на пытанні, ці быў беларускі самвыдат уключаны ў агульныя шляхі распаўсюджвання ідэяў? Чаму некаторыя са спробаў звярнуць ўвагу міжнароднага грамадства на рэпрэсіі і праблемы ў БССР праваліліся ці не былі пачутыя? І наколькі “Жалезны занавес” паміж БССР і астатнім светам быў пранікальны?”

Больш пра курс на старонцы.

Хто

Тацяна Астроўская
навуковая супрацоўніца Інстытута даследаванняў Усходняй і Цэнтральнай Еўропы імя І. Г. Гердэра ў Марбургу, аўтарка кнігі “Cultural Dissent in Soviet Belarus (1968-1988). The Intelligentsia, Samizdat and Non-Conformist Discourses”.

Дзе

Рэгістрацыя на курс праз спасылку.
Лекцыі будуць адбывацца ў Zoom.

Калі

19 студзеня — 9 лютага 2022 (штосераду), 18:30—20:00.

You may also like...