Аляксей Бацюкоў. Магілёў — “волные сыны в волной Речи Посполитой”

курс:

Магілёў — “волные сыны в волной Речи Посполитой”

Лекцыі пра самы буйны і багаты горад на Ўсходзе Беларусі, які кшталтаваў тоеснасць беларусаў у часы позняга Сярэдневечча. Пачаткі Магілёва, яго ўзлёт і прызнанне роўнага статуса з Вільняй. Магілёў быў вольным горадам з поўным самакіраваннем, у якім гарадская абшчына здолела захаваць сваю самаідэнтыфікацыю і стварыць унікальныя беларускія культурныя вобразы. Тут жылі рамеснікі і купцы, друкары і мастакі, воіны і жабракі. Магдэбургскі, мяшчанскі, працавіты Магілёў у дакументах і даследаваннях.

 

Курс адбыўся. Відэа лекцый можна паглядзець на youtube-канале Беларускага калегіюма.

Аляксей Бацюкоў (1977 г.н) — гісторык, музейшчык, літаратар і журналіст. Чалавек года – 2012 па версіі “Нашай нівы”. Працаваў выкладчыкам, дырэктарам Музея гісторыі Магілёва. Займаўся выкупам і вяртаннем у Беларусь Статута ВКЛ 1588 года, мяча мсціслаўскага рыцара, кнігі “Апостал” Спірыдона Собаля і іншых гісторыка-культурных каштоўнасцей. Быў звольнены з пасады дырэктара за ўдзел у пратэстах 2020 года. Цяпер — вядзе цыкл відэалекцый “Магілёўшчына гістарычная”.