“Калі мы без гісторыі, то і Гісторыя без нас.”
(Гісторыя Беларусі канца 18 – пачатку 20 ст. у дакументах і матэрыялах. 2007)
Алесь Смалянчук — гісторык, доктар гістарычных навук, dr habilitowany (2013), прафесар Інстытута славістыкі ПАН, візіт-прафесар Варшаўскага ўніверсітэта.
Закончыў гістарычны факультэт Гарадзенскага ўніверсітэта імя Янкі Купалы (1981). Працаваў настаўнікам ў школах Гародні, навуковым супрацоўнікам у Рэспубліканскім музеі гісторыі рэлігіі. Завочна закончыў аспірантуру Інстытута гісторыі НАН Беларусі, абараніў кандыдацкую дысертацыю (1995, навуковы кіраўнік праф. Міхась Біч). Працаваў у Інстытуце ўдасканалення настаўнікаў, у Гарадзенскім універсітэце, адкуль фактычна быў звольнены пасля абароны доктарскай дысертацыі (2001). Кіраваў праграмай “Гісторыя Беларусі і культурная антрапалогія” ў ЕГУ (2006–2010). Рэдактар гадавіка антрапалагічнай гісторыі Homo Historicus (з 2008 г.), а таксама Гадавіка Цэнтра беларускіх студыяў (з 2020 г.). Сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў. Адзін з аўтараў онлайн праекта “Беларускі архіў вуснай гісторыі” (2011). Сябар Выканкаму Беларускага гістарычнага таварыства (Менск-Гародня-Беласток), сябар Рады Інстытута Вялікага Княства Літоўскага (Коўна).
Праблематыка даследаванняў датычыць гісторыі нацыянальных рухаў у Беларусі і Літве ў ХІХ – ХХ стст., палітычнай гісторыі Беларусі ў ХХ ст., гістарычнай урбаністыкі, memory studies (вусная гісторыя).
Выбраная бібліяграфія:
- Манаграфіі:
– “Раман Скірмунт (1868–1939): жыццяпіс грамадзяніна Краю” (2018);
– “Краёвая ідэя ў беларускай гісторыі” (2017);
– “Паміж краёвасцю і нацыянальнай ідэяй. Польскі рух на беларускіх і літоўскіх землях. 1864-люты 1917” (2004) ды інш.
Спасылкі на тэксты аўтара, інтэрв’ю і мерапрыемствы:
- Цыкл лекцый у Беларускім Калегіюме “Польшча і палякі ў гістарычным лёсе Беларусі. ХІХ – ХХІ стагоддзі” (2021).
- “”Што ёсць Беларусь” – Інтэлектуалы Гародні пра 30-год незалежнасці Беларусі: эпоха, асобы, падзеі і надзеі беларусаў і народаў, якія жывуць у нашай дзяржаве” (2021).
- Анлайн-курс на дыстанцыйнай платформе Лятучага ўніверсітэту “Прамоўленая гісторыя Беларусі XX ст.”.
- “Пасляваенная калектывізацыя ў Заходняй Беларусі ў асвятленні вуснай гісторыі”. Адкрытая лекцыя ў Лятучым універсітэце (2015).
- Алесь Смалянчук: “Без нянавісці”. Праект “Думкі ўслых” Лятучага ўніверсітэту (2014).
- Лекцыя “Палессе і Скірмунты” з цыклу “Urbi et Orbi” Лятучага ўніверсітэту (2014).
Фота: Глеб Лабадзенка