Алесь Смалянчук. Прэзентацыя альманаха “Homo Historicus 2022”

Запіс падзеі

Падзея прайшла. Запіс можна паглядзець на youtube-канале Беларускага калегіюма (відэа вышэй).

ЗНО. ЛІТАРАТУРНА-ФІЛАСОФСКАЯ КАВЯРНЯ

Прэзентацыя альманаха “Homo Historicus 2022”

Што

Homo Historicus 2022 працягвае традыцыі папярэдніх тамоў з іх арыентацыяй на пашырэнне антрапалагічнага стылю мыслення ў аналізе мінулага. Апублікаваныя тэксты датычаць біяграфіі навукі і лёсу навукоўцаў, што стаялі ў вытокаў антрапалогіі і этнаграфіі ў Беларусі, асвятляюць многія важныя старонкі мінулага, у прыватнасці ліквідацыю Віленскага беларускага музея, прымушаюць задумацца над роляй даносаў у айчыннай гісторыі, працягваюць вывучэнне “краёвай ідэі” праз біяграфію апошніх грамадзян Вялікага Княства Літоўскага ды інш. Таццяна Вадалажская ў рубрыцы “Дыялогі” прыгадвае пачатак уласнага шляху ў навуку.

Сярод аўтараў Алег і Валянціна Яноўскія (Менск), Захар Шыбека (Хайфа) і Вольга Іванова (Менск), Аляксандр Фядута і Алесь Смалянчук (Варшава), Вольга Лабачэўская (Менск) і Андрэй Чарнякевіч (Варшава) ды інш.

Хто

Алесь Смалянчук
гісторык, доктар гістарычных навук, dr habilitowany (2013), прафесар Інстытута славістыкі ПАН, візіт-прафесар Варшаўскага ўніверсітэта.

Дзе

Zoom. Рэгістрацыя на размову праз спасылку.
Анлайн-трансляцыя адбудзецца на youtube-канале Калегіюма.

Калі

21 красавіка 2022 г. (чацвер), 19.00.

You may also like...