Аляксандр Фрыдман — PhD, навуковы супрацоўнік Цэнтра антрапалагічных даследаванняў музеяў і спадчыны пры Інстытуце еўрапейскай этналогіі Берлінскага ўніверсітэта імя Гумбальта, супрацоўнік праекта “Памяць пра габрэйскую спадчыну ў Беларусі, Украіне і Польшчы пасля 1945”. З’яўляецца выкладчыкам універсітэта зямлі Саар (Саарбрукен) і універсітэта імя Генрыха Гейнэ (Дзюсельдорф). Выпускнік факультэта гісторыі БДУ.
У 2011 г. выдаў у Штутгарце манаграфію “Deutschlandbilder in der weißrussischen sowjetischen Gesellschaft 1919—1941: Propaganda und Erfahrungen” (“Вобразы Германіі ў беларускім савецкім грамадстве ў 1919—1941 гг.: прапаганда і досвед”).
Кола навуковых інтарэсаў: гісторыя Усходняй Еўропы ў XX стагоддзі, гісторыя антысемітызму, прапаганда ў таталітарным і аўтарытарным грамадстве.
Выбраная бібліяграфія:
- Манаграфіі:
– “Deutschlandbilder in der weißrussischen sowjetischen Gesellschaft 1919—1941: Propaganda und Erfahrungen” (“Вобразы Германіі ў беларускім савецкім грамадстве ў 1919—1941 гг.: прапаганда і досвед”, 2011); - Кнігі:
– (разам з Rainer Hudemann) “Diskriminiert – vernichtet – vergessen. Behinderte in der Sowjetunion, unter nationalsozialistischer Okkupation und im Ostblock 1917-1991” (2016);
– (разам з Frank Jacob) “Russische und sowjetische Geschichte im Film: Von Väterchen Zar, tragischen Helden, russischen Revolutionären und „Kalten Kriegern“” (2016).