Аляксей Кажарскі — доктар філасофіі (PhD), даследчык, выкладчык ў Карлавым Універсітэце ў Празе і Універсітэце Каменскага ў Браціславе.
Праходзіў стажыроўку ў якасці палітычнага аналітыка пры Праграме Развіцця ААН. Быў запрошаным даследчыкам універсітэтаў Осла (Нарвегія) і Тарту (Эстонія), Інстытута Гуманітарных Навук у Вене (Аўстрыя), факультэта сацыяльных навук Венскага Універсітэта (Аўстрыя), чытаў курс лекцый на факультэце міжнародных адносін БДУ.
З’яўляецца аўтарам манаграфіі “Eurasian Integration and the Russian World. Regionalism as an Identitary Enterprise” (Будапешт, 2019), а таксама шэрагу навуковых артыкулаў, надрукаваных у часопісах “Geopolitics”, “Problems of Post-Communism”, “Journal of Contemporary European Studies” ды інш.
Кола навуковых інтарэсаў: тэорыі міжнародных адносін, ідэнтычнасць, крытычная геапалітыка, рэгіяналізм і рэгіянальная інтэграцыя, Цэнтральная і Ўсходняя Еўропа.
Выбраная бібліяграфія:
- Манаграфіі:
– “Eurasian Integration and the Russian World. Regionalism as an Identitary Enterprise” (Будапешт, 2019, выдавецтва Цэнтральнаеўрапейскага Унівесітэта); - Артыкулы:
– “Belarus’ new political nation? 2020 anti-authoritarian protests as identity building” (2021);
– “Belarus as a liminal space for Russia’s ontological securitybefore and after the 2020 protests” (разам з Monika Kubová, 2021);
– “Пра “быдламову”, войны гібрыдныя ды культурныя” (ARCHE, 2020);
– “Two kinds of small? The ‘EU core’ in Slovak and Czech geopolitical imagination” (Journal of Contemporary European Studies, 2019);
– “Civilizations as Ontological Security? Stories of the Russian Trauma” (Problems of Post-Communism, 2019);
– “The End of ‘Central Europe’? The Rise of the Radical Right and the Contestation of Identities in Slovakia and the Visegrad Four” (2017).
Спасылкі на тэксты аўтара, інтэрв’ю і мерапрыемствы:
- Прэзентацыя курса і ўдзел у дыскусіі на фестывалі акадэмічнай салідарнасці “Еўропа блізка“ (2021, Беларускім Калегіюм).
- Адкрытая лекцыя ў Беларускім Калегіюме “Цэнтральная Еўропа: метамарфозы канцэпту” (2021).